Вы тут

Маск лічыць вар’яцкай міграцыйную палітыку ЗША


Ілан Маск лічыць вар’яцкай колькасць нелегалаў, якія праніклі ў ЗША за апошнія тры гады, паведамляе ТАСС.


Па словах бізнэсмэна, за гэты час у краіну пракралася больш за 7 млн чалавек. Гэтая лічба перавышае насельніцтва 36 штатаў.

Бізнесмен адзначыў, што ўпускаць на тэрыторыю краіны столькі неправераных людзей — гэта вар’яцтва. Ён пракаментаваў публікацыю ў сацыяльнай сетцы X журналіста Эшлі Сэнт-Клэр, якая напісала, што больш за тысячу нелегальных мігрантаў выйшлі ў Нью-Ёрку на пратэст з патрабаваннем адмены адпраўкі іх у часовыя прытулкі, яны таксама выступалі за прадастаўленне жылля і дазволу на працу.

Раней Маск ужо выказваўся аб міграцыйнай палітыцы краіны. Ён падкрэсліў, што адміністрацыя Байдэна не робіць нічога, каб супрацьстаяць злачынствам, якія здзяйсняюцца ў ЗША нелегальнымі мігрантамі.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.