Вы тут

Колькі збожжа нарыхтуюць у Беларусі сёлета?


Беларускія аграрыі плануюць атрымаць у гэтым сельскагаспадарчым сезоне не менш як 9 млн т збожжа пасля дапрацоўкі. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча — начальнік упраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Іван Каскевіч, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Зыходзячы з кліматычных і нюансаў надвор’я, вопыту мінулага года і пэўных рызык Мінсельгасхарч разлічвае атрымаць сёлета не менш як 9 млн т збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, а таксама не менш як 1 млн т рапсу ў чыстай вазе (у бункернай вазе — каля 1,2 млн т).

«Цукровыя буракі плануем атрымаць не менш як 5 млн. т, ільновалакно будзе на ранейшым узроўні — 55 тыс. т, па агародніне мы гаворым аб лічбе 568 тыс. т, па пладова-ягадных — 225 тыс. т, травяныя кармы — 9,8 млн. т. т», — удакладніў Іван Каскевіч.

Таксама спецыяліст падкрэсліў, што сёлета для атрымання добрага ўраджаю ў аграрыяў ёсць усё неабходнае, у тым ліку тэхніка і працоўныя рукі. Надвор’е таксама спрыяла пачатку пасяўной: цёплая вясна дазволіла зайсці ў палі на тры тыдні раней, чым звычайна.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».