Вы тут

Дажджы, моцны вецер і да +13°С чакаецца ў Беларусі 18 красавіка


Дажджы, моцны вецер і да 13 градусаў цяпла чакаецца 18 красавіка ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ноччу слабы, днём 5-10 м/с, месцамі па ўсходзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 1 — плюс 5 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 7 градусаў цяпла. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.