Вы тут

Змяніць прадмет ЦЭ пасля заканчэння рэгістрацыі нельга


Змяніць выбраны прадмет цэнтралізаванага экзамену пасля заканчэння рэгістрацыі нельга. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Калі навучэнец абраў прадмет для цэнтралізаванага экзамену, а потым перадумаў, то пасля заканчэння рэгістрацыі магчымасці змяніць яго згодна з дзейным заканадаўствам няма. Перыяд выбару прадметаў для ЦЭ прапаноўваўся працяглым — да 1 сакавіка можна было вызначыцца. Потым была працэдура рэгістрацыі, зараз мы ўжо такой магчымасці не маем», — распавёў Юры Міксюк.

Што да шкалы ацэнкі цэнтралізаванага экзамену, то дырэктар РІКВ адзначыў, што яна не змянілася. «Шкала ацэнкі ЦЭ вядома, яна з кастрычніка мінулага года размешчана на сайце. Яна выкарыстоўвалася і пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання, і пры правядзенні рэпетыцыі ЦЭ. Яна ж будзе выкарыстоўвацца і пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2024 годзе», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.