Вы тут

Больш за 600 удзельнікаў сабраў Расійска-беларускі турыстычны кангрэс у Мінску


У Мінску 17 красавіка стартаваў другі Расійска-беларускі турыстычны кангрэс, які сабраў больш за 600 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Гасцямі кангрэса сталі прадстаўнікі амаль 25 расійскіх рэгіёнаў, паведамляе БелТА.


«Мерапрыемства сабрала не толькі прафесіяналаў турыстычнага бізнесу, а таксама дыпламатаў, дэпутатаў, прадстаўнікоў органаў улады. Мы абмяркуем, як далей развіваць турыстычны рынак, як лепш і больш эфектыўна працаваць», — сказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы. на гэты раз мерапрыемства праходзіць больш маштабна, змястоўна, напоўнена вялікай колькасцю сустрэч, асабліва ў частцы дзелавога і рэгіянальнага турызму. «У рамках кангрэса плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця турызму, абмен вопытам і ведамі паміж удзельнікамі, а таксама правядзенне B2B перагавораў і прэзентацый. Чакаецца, што кангрэс стане пляцоўкай для стварэння новых партнёрстваў і ініцыятыў у сферы турызму», — дадаў ён.

Расійска-беларускі турыстычны кангрэс працягнецца да 20 красавіка. Арганізатары — Расійскі саюз туріндустрыі сумесна з Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі Беларусі. Дзелавая праграма ўключае шырокі спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы турызму. У рамках мерапрыемства запланавана работа прафесійных секцый, трэнінгаў, а таксама кантактнай біржы ў фармаце В2В для прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх кампаній. Кангрэс сумешчаны з міжнародным вясновым турыстычным кірмашом «Адпачынак-2024», які праходзіць у беларускай сталіцы ў тыя ж даты.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.