Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Кулічы на Вялікдзень

Вільготны тварожны

Спатрэбіцца: яйкі — 4 шт.; цукар — 250 г; тварог — 300 г; разынкі — 100 г; масла — 100 г; цэдра апельсіна — 1 ст. л.; разрыхляльнік — 1 ч. л.; соль — 0,25 ч. л.; мука — 300 г.

- Узбівайце яйкі з цукрам да ўтварэння пышнай пены хвілін пяць. Дадайце растопленае масла і ўсе астатнія інгрэдыенты, папярэдне змяшаўшы муку з разрыхляльнікам.

- Добра вымешайце цеста і раскладзіце яго па формах. Папярэдне іх неабходна злёгку прамазаць мяккім маслам і прыпыліць мукой. Формы запаўняйце цестам не больш чым на дзве трэція.

- Выпякайце тварожны бездражджавы куліч 50 хвілін пры 180 ?.

Бісквітны

- Спатрэбіцца: мука — 200 г; яйкі — 4 шт.; масла (82,5%) — 180 г; разрыхляльнік — 2 ч. л.; цукар — 200 г; разынкі — 100 г, ванільны цукар ці ванілін — 1 пакуначак.

- Для яго прыгатавання важна, каб яйкі і масла былі пакаёвай тэмпературы. Цеста не патрабуе доўгага вымешвання, гэта зручна зрабіць лапаткай.

- Узбіць міксерам масляна-цукровую масу. Па чарзе ўводзіць яйкі, працягваючы ўзбіванне.

- Увесці муку і разрыхляльнік, размяшаць масу лапаткай. Дадаць разынкі, перамяшаць.

- Размеркаваць цеста па формах, падрыхтаваўшы іх, як і ў папярэднім рэцэпце. Выпякаць 40 хвілін пры 180 °С.

Тварожная пасха

«Тры шакалады»

Спатрэбіцца: тварог 9% — 400 г; цукар — 100 г; масла — 100 г; жаўток — 1 шт.; вяршкі 33% — 120 мл; белы шакалад — 30 г; малочны шакалад — 50 г; цёмны шакалад — 50 г.

- Змяшайце тварог, жаўток і размякчанае масла. Узбіце. Падзяліце на тры няроўныя часткі, арыентуючыся на памер формы. Дадайце ў кожную растоплены шакалад (у кожную розны — белы, малочны, чорны) і ўзбітыя з цукрам вяршкі.

- Выкладзіце масу пластамі ў форму для пасхі. Астуджайце суткі.

Велікодны вянок

Ідэя рабіць велікодныя вянкі да свята родам з Англіі. Раней іх рабілі з тонкіх галінак і пустой яечнай шкарлупіны, дапаўняючы кампазіцыю кветкамі, стужкамі і званочкамі.

Традыцыйны велікодны вянок выглядае някідка. Ён выкананы ў пастэльных тонах, якія нагадваюць пра вясну: далікатна-салатавым, нябесна-блакітным і малочным. З Вялікднём асацыююцца яйкі, трусы і шмат кветак, таму выкарыстоўвайце іх у якасці дэкору. Штучныя элементы ў вянку варта спалучаць з натуральнымі. Напрыклад, сухія галінкі, драўляныя фігуркі нададуць вырабу больш утульны выгляд.

Каб змайстраваць велікодны вянок, спатрэбіцца: шчыльны кардон; кнот; клей у цюбіку або клеявы пісталет для рукадзелля; дэкаратыўныя яйкі з пенапласту рознага памеру і колеру; дэкаратыўныя элементы для ўпрыгожвання.

Перш за ўсё змайструем аснову для вянка. Для гэтага выражам з кардону круг, а ўнутры яго зробім адтуліну. Памер вызначаюць, зыходзячы з колькасці дэкору. Аптымальны радыус асновы складае 15-20 см.

Далей пераходзім да дэкарыравання. Канец кнота замацоўваем з адваротнага боку асновы клеем. Абмотваем вяроўкай усю аснову. Другі канец таксама замацоўваем клеем.

Раскладаем на аснове дэкаратыўныя яйкі, каб папярэдне ацаніць кампазіцыю. Пачынаем прымацоўваць дэкор з вялікіх элементаў, паступова пераходзячы да больш дробных.

Прастору паміж яйкамі запаўняем іншымі велікоднымі элементамі: пер’ем або фігуркамі птушанят. І апошні штрых: зверху да вянка прывязваем стужку або вяроўку. З яе дапамогай вянок будзе трымацца на дзвярах.

Варыянты дэкарыравання велікоднага вянка:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.