Вы тут

РІКВ: выдаленыя з ЦЭ будуць пераздаваць іспыт у жніўні, паступіць яны змогуць толькі ў каледжы


Выдаленыя з цэнтралізаванага іспыту за парушэнне правілаў яго правядзення будуць пераздаваць іспыт у жніўні і змогуць паступіць толькі ў каледжы. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк, перадае БелТА.


«Адно са змяненняў гэтага года датычыцца тых, хто будзе выдалены з ЦЭ за парушэнні. Ім дадуць магчымасць пераздаваць экзамен не ў наступным годзе, а ў так званыя дадатковыя тэрміны — 19 і 21 жніўня», — расказаў Юрый Міксюк.

Кіраўнік РІКВ адзначыў, што, патрапіўшы ў гэтыя тэрміны, парушальнік ужо не зможа ўдзельнічаць ва ўступнай кампаніі ў ВНУ ў бягучым годзе, але зможа атрымаць атэстат і паступіць у каледж.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.