Вы тут

Валейбалісткі «Мінчанкі» атрымалі першую перамогу ў турніры за 9-14-е месцы Суперлігі


Валейбалісткі «Мінчанкі» выйгралі першы матч у міні-турніры за 9-14-е месцы чэмпіянату Расіі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.


У сераду сталічны калектыў у Краснадары сустракаўся з падмаскоўным клубам «Зарэчча-Адзінцова», які перад гульнёй апярэджваў беларусак у табліцы на пяць балаў. У першым сэце нашы валейбалісткі ліквідавалі адрыў саперніц у шэсць мячоў і давялі справу да перамогі (25:22), аднак у наступнай партыі ўжо самі ўпусцілі лідэрства ў пяць ачкоў і прайгралі канцоўку (24:26). Падобных памылак «Мінчанка» больш не дапускала — у двух наступных гульнявых адрэзках перавага беларусак была бясспрэчнай (25:16 і 25:12). Дзякуючы першай перамозе ў кругавым міні-турніры нашы валейбалісткі набралі 19 балаў і зраўняліся са «Спартай» на 12-й пазіцыі ў Суперлізе, але ў дзяўчат з Ніжняга Ноўгарада ёсць гульня ў запасе.

Паралельна ў суседняй Анапе адбыўся паядынак другога тура фінальнага этапа Маладзёжнай лігі Расіі паміж дублюючымі складамі мінскага і падмаскоўнага клубаў — «Мінчанкай-2» і «Зарэчча-Адзінцова-2». Першую партыю з лікам 25:21 забралі саперніцы беларусак, але ў наступным сэце мацнейшымі з такім жа вынікам былі ўжо нашы дзяўчаты. У другой палове гульні канцоўкі партый аказваліся яшчэ больш напружанымі, і абодва разы поспех быў на баку «Зарэчча-Адзінцова-2» (25:22 і 25:23). Такім чынам, 1:3 па сэтах, «Мінчанка-2» церпіць другое паражэнне за два дні, напярэдадні беларускі не справіліся з калінінградскім «Лакаматывам-СШАР».

Заўтра валейбалісткі абодвух саставаў наймацнейшай жаночай каманды краіны зноў выйдуць на пляцоўку. У турніры за 9-14-е месцы Суперлігі «Мінчанка» згуляе з галоўным канкурэнтам за захаванне прапіскі ў эліце — ніжагародскай «Спартай» (пачатак у 14.00). У фінальным этапе Маладзёжнай лігі «Мінчанка-2» у гэты ж час пачне паядынак з чалябінскім клубам «Дынама-Метар-2».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.