Вы тут

Беларусь і Кітай рыхтуюць план супрацоўніцтва да 2030 года


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяоюна. Суразмоўцы закранулі бягучыя пытанні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, уключаючы маючыя адбыцца кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Асаблівая ўвага ў ходзе размовы ўдзелена падрыхтоўцы плана супрацоўніцтва Беларусі і Кітая да 2030 года і прасоўванню перспектыўных кааперацыйных праектаў. У сувязі з гэтым таксама абмеркаваны пытанні правядзення Года супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.

Абмеркавана і тэматыка дзейнасці міжнародных арганізацый. З улікам маючага адбыцца паўнапраўнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пацверджана гатоўнасць цесна ўзаемадзейнічаць у ШАС, а таксама супрацоўнічаць на шляху Беларусі ў БРІКС.

Бакі канстатавалі стратэгічны характар партнёрства паміж дзвюма краінамі, пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым аказваць узаемную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы абедзвюх дзяржаў.

Прэв’ю: МЗС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.