Вы тут

Беларускія мытнікі раскрылі злачынную схему ўвозу і продажу ў ЕАЭС 16 літоўскіх аўтамабіляў


Беларускія мытнікі ўстанавілі злачынную схему ўвозу і продажу ў ЕАЭС 16 літоўскіх аўтамабіляў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.


У злачыннай групе, якая дзейнічала па папярэдняй змове, задзейнічаны грамадзяне Літвы, Расіі, Беларусі. Увогуле яны рэалізавалі 16 легкавых аўто, увезеных на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза па працэдуры часовага ўвозу і з абавязацельствам іх вывазу.

«Дзяржаўныя нумарныя знакі і падробленыя пасведчанні аб расійскай рэгістрацыі злачынцы заказвалі праз інтэрнэт у расійскага „імпарцёра“. Пасля ўстанаўлівалі іх на аўтамабілі, якія ўжо часова ўвезены з Літвы, як афіцыйна заяўлялі пры перамяшчэнні цераз беларуска-літоўскую мяжу. Наступным крокам быў продаж іх у Беларусі на парадак танней аналагічных мадэляў. Аўто рэалізаваны, а значыць, цяперашнія ўладальнікі, якія павяліся на заніжаны кошт, застануцца без грашовых і транспартных сродкаў», — адзначылі ў ДМК.

Аўтамабілі, якія ўжо былі ва ўласнасці ў новых уладальнікаў і знаходзіліся на тэрыторыі ўсёй краіны, «вылічылі» беларускія мытнікі падчас аператыўных мерапрыемстваў. Урон, нанесены бюджэту ЕАЭС, перасягнуў Br620 тыс. Асобныя ўдзельнікі злачыннай групы даюць прызнальныя паказанні, праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні. Цяпер грамадзянам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў. Гэта прадугледжана ч.2 арт.231 КК, па якой Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і ўзбуджана крымінальная справа.

Прэв’ю: ДМК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.