Вы тут

У Мінадукацыі ўдакладнілі парадак правядзення атэстацыі педагогаў


Пастановай Міністэрства адукацыі ад 1 красавіка 2024 года нумар 36 унесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі, акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, паведамляе Нацыянальны прававы партал.


У прыватнасці, прававым актам удакладнены пералік устаноў, педагагічныя работнікі якіх падлягаюць атэстацыі. Таксама скарэкціраваны парадак стварэння атэстацыйных камісій. Акрамя іншага, аптымізаваны ўмовы атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне катэгорыі «настаўнік-метадыст». Размова аб тым, што пры здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі вызваляюцца педагагічныя работнікі — аўтары падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны Міністэрствам адукацыі да выкарыстання ў навучальным працэсе.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.