Вы тут

Сесія агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца 22 красавіка


22 красавіка ў Вялікай канферэнц-зале акадэміі навук адбудзецца сесія агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прымуць удзел каля 400 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя вучоныя краіны, паведамілі ў прэс-службе НАН.


На сесіі агульнага сходу будуць разгледжаны вынікі дзейнасці ў 2023 годзе, задачы развіцця НАН Беларусі і навуковай сферы на 2024 год.

У рамках работы сесіі агульнага сходу ў холе першага паверха будзе арганізавана выстаўка апошніх дасягненняў арганізацый НАН Беларусі па прыярытэтных напрамках, на якой будуць прадстаўлены новыя інавацыйныя праекты і навуковыя распрацоўкі. На другім паверсе разгорнецца экспазіцыя новых кніжных выданняў і археалагічных знаходак вучоных-гуманітарыяў НАН Беларусі. Будзе працаваць і пастаянна дзейная выстава «Дасягненні айчыннай навукі для вытворчасці».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.