Вы тут

Дарожную разметку ў ноч на 18 красавіка нанясуць на 13 участках вуліц Мінска


Дарожную разметку ў ноч на 18 красавіка нанясуць на 13 участках сталічных вуліц, а таксама паблізу некаторых устаноў адукацыі. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Так, паводле інфармацыі КУП «СМЭП Мінгарвыканкама» дарожную разметку абновяць на праспектах Незалежнасці (ад вул. Янкі Купалы да мяжы горада), Дзяржынскага і Партызанскага. Работы пройдуць на вуліцах Даўгабродскай (з’езды), Якуба Коласа, Кальварыйскай, Янкі Купалы, Ігуменскім тракце, Максіма Багдановіча, Леніна, Кірава і Казлова. Нанясенне разметкі запланавана таксама на ўчастку вуліцы Філімонава (ад вул. Кедышкі да пр. Незалежнасці) і паблізу ад устаноў адукацыі Партызанскага раёна.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарог.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.