Вы тут

Улады Амстэрдама забаранілі будаўніцтва новых атэляў з-за «нашэсця турыстаў»


У Амстэрдаме забаранілі будаўніцтва новых гатэляў для барацьбы з масавым турызмам. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на гарадскія ўлады.


Фота БелТА

«Амстэрдам кажа «не» новым атэлям. Мы хочам захаваць горад прыдатным для жыцця для яго жыхароў і гасцей. Гэта азначае: ніякага празмернага турызму, ніякіх новых атэляў і не больш за 20 млн начлегаў у атэлях турыстаў у год», — гаворыцца ў паведамленні на сайце мэрыі.

Пабудаваць новы, зрэшты, атэль атрымаецца. Але толькі пры ўмове, калі зачыніцца адна са старых гасцініц, а таксама калі новы атэль будзе лепш. Напрыклад, больш сучасным ці экалагічным.

Мэрыя таксама заклікае будаваць такія гасцініцы па-за межамі гістарычнага цэнтра. Тым не менш забарона не распаўсюджваецца на тыя атэлі, якія ўжо атрымалі дазвол.

Раней паведамлялася, што ўлады Амстэрдама маюць намер павысіць турыстычны падатак у 2024 годзе, ён складзе да 12, 5% ад кошту нумара ў атэля. Таксама планавалася падняць падатак і для пасажыраў круізных лайнераў, якія спыняюцца ў гавані горада. Мясцовая адміністрацыя разлічвае, што такія меры дапамогуць змагацца з «празмерным турызмам».

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.