Вы тут

«Іслач» і мінскае «Дынама» перамаглі на старце 1/2 фіналу Кубка Беларусі


Футбалісты «Іслачы» абгулялі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у першым паўфінале Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У гульні на полі ФК «Мінск» каманда з Мінскага раёна выйграла ў дзейных уладальнікаў Кубка краіны дзякуючы дакладнаму ўдару Аляксандра Шасцюка на 33-й хвіліне матча — 1:0.

У другой сустрэчы чэмпіёны Беларусі футбалісты мінскага «Дынама» на сваёй арэне адолелі сярэбранага прызёра гродзенскі «Нёмана» з той жа мінімальнай перавагай — 1:0. Ужо на 14-й хвіліне гульні мінчане засталіся ў меншасці пасля выдалення капітана каманды Рамана Бягунова, але змаглі выйсці наперад у самым пачатку другой паловы матча. На 49-й хвіліне Павел Сядзько далёкім ударам эфектна паразіў вароты Максіма Бялова. Пасля гэтага госці правялі шмат атак, але пазбегнуць паражэння не здолелі.

Паядынкі ў адказ за выхад у фінал запланаваны на 8 мая. Вырашальны матч 33-га па ліку кубкавага турніру адбудзецца 25 мая на полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.