Вы тут

У Мінску з пагоняй затрымлівалі нецвярозага вадзіцеля


Нецвярозы вадзіцель спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ. Падрабязнасці інцыдэнту паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Інспектары расказалі, што на вуліцы Убарэвіча супрацоўнікі ДАІ РУУС Мінска падалі сігнал аб спыненні вадзіцелю аўтамабіля Hyundai, аднак аўтамабіліст праігнараваў патрабаванне і працягнуў рух па ўнутраным кальцы МКАД. Пачаўся пераслед. Неўзабаве вадзіцель быў затрыманы.

«Яго даставілі на агляд, па выніках якога ў мужчыны выяўлена 1,78 праміле алкаголю», — дадалі праваахоўнікі.

Вадзіцель быў дастаўлены ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, катэгарычна забаронена дзейным заканадаўствам.

«Звяртаемся да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай не заставацца абыякавымі да праблемы нецвярозага ваджэння, своечасова паведамляць па тэлефоне 102 аб вадзіцелях, якія паводзяць сябе на дарозе неадэкватна і ствараюць небяспеку для сябе і навакольных», — рэзюмавалі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.