Вы тут

Сотні жыхароў вострава эвакуіраваны з-за вывяржэння вулкана Руанг у Інданезіі


Больш за 800 жыхароў інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі экстранна былі эвакуіраваны з зоны бедства пасля шматразовых вывяржэнняў вулкана Руанг. Аб гэтым інфармуе ТАСС.


Фота БелТА

Як стала вядома, Руанг на працягу ўжо некалькіх дзён вывяргаў у неба гарачыя воблакі і попел на вышыню 1,8 км. Вывяржэнне было выклікана афтэршокам ад нядаўняга землетрасення. З дзвюх найбліжэйшых вёсак, размешчаных на гэтым жа востраве, былі эвакуіраваны ўсе 838 чалавек. Іх даставілі ў бяспечныя месцы на востраў Тагуланданг. На дадзены момант тэрыторыя незаселеная.

Насельніцтву забаронена набліжацца да кратара Руанг на адлегласць менш за 4 кіламетры.

З 16 красавіка вулкан вывяргаўся больш за 3 разы. Улады вострава павысілі ўзровень небяспекі вывяржэння да 3 з 4 магчымых пасля ўзрослай актыўнасці вулкана.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.