Вы тут

Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце


Другая ракетка планеты Арына Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $922 тыс., паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У матчы другога раўнда з іспанскай тэнісісткай Паўлай Бадасай (93-і нумар сусветнага рэйтынгу) беларуска выйграла першую партыю на тай-брэйку 7:6 (7:4), у другім сэце ўступіла — 4:6, а ў вырашальнай партыі пры ліку 3 :3 іспанка не змагла прадоўжыць сустрэчу з-за траўмы. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж чэшкай Маркетай Вандроўшавай (8) і расіянкай Анастасіяй Патапавай (36). Арына Сабаленка гуляла ў фіналах трох папярэдніх турніраў і тройчы прайгравала.

Цяперашнія спаборніцтвы ў Штутгарце завершацца 21 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.