Вы тут

Google звольніла супрацоўнікаў, якія выступілі супраць кантракту з Ізраілем


Амерыканская карпарацыя Google звольніла 28 супрацоўнікаў, якія пратэставалі супраць кантракту з Ізраілем, паведамляе РИА Новости са спасылкай на выданне New York Post.


Фота БелТА

«Google звольніла 28 супрацоўнікаў за ўдзел у 10-гадзіннай сядзячай забастоўцы ў офісах пошукавага гіганта ў Нью-Ёрку і Санівейле, штат Каліфорнія, у знак пратэсту супраць дзелавых сувязяў кампаніі з урадам Ізраіля», — гаворыцца ў паведамленні выдання.

Пратэстоўцы патрабавалі, каб кампанія скасавала кантракт «Праект Німбус» коштам $1,2 млрд, у рамках якога службы Google Cloud і Amazon Web Services падаюць паслугі воблачных вылічэнняў і штучнага інтэлекту для ізраільскага ўрада і Арміі абароны Ізраілю. Вядома, што некаторыя пратэстуючыя супрацоўнікі ўвайшлі ў офіс і спрабавалі перашкаджаць працаваць сваім калегам.

Каментуючы звальненні, прадстаўнік Google заявіў, што паводзіны пратэстоўцаў былі «цалкам непрымальным» і перашкоды працы іншых супрацоўнікаў з’яўляюцца «парушэннем палітыкі кампаніі».

Раней газета New York Times са спасылкай на крыніцы паведамляла, што Ізраіль увёў у сектары Газа эксперыментальную сістэму распазнання асоб для масавага сачэння за палестынцамі. Прадстаўнік ізраільскай разведкі заявіў выданню, што сістэма распазнання асоб задзейнічае тэхналогіі прыватнай ізраільскай кампаніі Corsight і Google Photos.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.