Вы тут

Устаноўлены парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку


Пастановай Міністэрства фінансаў ад 16 красавіка 2024 года нумар 25 вызначаны парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота БелТА

Дакументам устаноўлена, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.

Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку, пералічваюць наяўныя грашовыя сродкі ў памерах, што вызначаюцца добраахвотна іх калектывамі, на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі з наступным пералічэннем іх на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў.

У сваю чаргу рай- і гарвыканкамы штодзень пералічваюць на асобныя рахункі аблвыканкамаў атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі. А аблвыканкамы і Мінгарвыканкам 70 працэнтаў гэтых сродкаў — на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.