Вы тут

Падрыхтоўка да правядзення Усебеларускага народнага сходу — на фінішнай прамой


Да дня першага паседжання сёмага Усебеларускага народнага сходу застаецца менш за тыдзень. Сёлета ўпершыню Усебеларускі народны сход будзе працаваць як канстутыцыйны орган. Падзея для краіны найважнейшая, таму падрыхтоўка да яе правядзення патрабуе пільнай увагі на самым высокім узроўні. Нараду па пытаннях правядзення пасяджэння правёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 


Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння да правядзення УНС усё гатова, выпрацаваны асноўныя дакументы. «Але ёсць шэраг пытанняў, якія тычацца пастаяннага Прэзідыўма, намеснікаў старшыні. Трэба параіцца, якім чынам мы будзем прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх. Словам, трэба забяспечыць нармальны кіравальны рабочы працэс УНС, пачынаючы ад афармлення горада (без усялякага перабору, каб мы не трацілі лішнія грошы на пустату) да залы пасяджэнняў», — сказаў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка папрасіў праявіць уважлівыя адносіны да дэлегатаў УНС, пачынаючы ад забеспячэння іх харчавання і пражывання і заканчваючы забяспечаннем неабходных для працы матэрыяламі. «Што ўжо зроблена? Што яшчэ трэба зрабіць?» — спытаў ён. 

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, які ўзначальвае арганізацыйны камітэт, далажыў, што на сёння поўнасцю сфарміраваны ўвесь склад удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу, дэталёва прапрацаваны пытанні іх транспарціроўкі, размяшчэння, харчавання і пытанні бяспекі. «Усяго на дадзены момант 1162 дэлегаты, у тым ліку па пасадзе 413 чалавек. Выбраных — 750 чалавек, сярод іх 402 мужчыны і 348 жанчын. Ад мясцовых Саветаў — 350 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці — 400. Усе працэдуры абрання дэлегатаў праведзены ў поўнай адпаведнасці з законам», — расказаў Раман Галоўчанка. Па яго словах, на ўсіх дэлегатаў зроблены і ўкамплекатаваныя партфелі, значкі, пасведчанні. 

Прэм’ер-міністр расказаў, колькі будзе запрошаных асоб, якія не з’яўляюцца дэлегатамі, але ўдзельнічаюць у працы УНС: «Іх 715 чалавек, сярод іх 68 заслужаных прадстаўнікоў беларускага грамадства і 7 рэгіянальных дэлегацый. У кожную з рэгіянальных дэлегацый уваходзіць 68 чалавек, там шырока прадстаўлены рэгіянальныя СМІ, сферы аховы здароўя, адукацыі, сілавы блок, прадпрыемствы, былыя кіраўнікі рэгіёнаў і ганаровыя члены адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак. 31 чалавек — замежнікі, прадстаўнікі міждзяржаўных інтэграцыйных аб’яданнаў і замежныя дыпламаты». 

Усе арганізацыйныя пытанні вырашыныя

У размове з журналістамі Раман Галоўчанка адзначыў, што ўсе аспекты падрыхтоўкі да пасяджэння УНС ад выбрання дэлегатаў да меню — адпрацаваныя. «Я магу сказаць, як кіраўнік арганізацыйнага камітэта, што на сёння амаль усё гатова, арганізацыйныя пытанні вырашаныя, тэхнічныя пытанні вырашаныя, дэлегаты вызначаны, у строгай адпаведнасці з заканадаўствам праведзены ўсе выбарныя працэдуры. Сталіца рыхтуецца прыняць гэтай найважнейшае для нашай краіны палітычнае мерапрыемства», — сказаў ён. Нарада ў Прэзідэнта была прысвечана дакладу аб усіх аспектах падрыхтоўкі да гэтага ўсебеларускага форума. Усе пытанні знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Традыцыйна ў першы дзень УНС пройдзе святочны канцэрт, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу правесці яго на самым высокім творчым узроўні, расказаў Раман Галоўчанка. У падрыхтоўцы дробязяў не бывае. «Хоць гэта і сёмы Усебеларускі народны сход, але ён асаблівы ў сілу свайго новага канстутыцыйнага статуса», — заўважыў прэм’ер-міністр. Ён таксама падкрэсліў, што ўсе мерапрыемствы пройдуць без празмернасцяў, у рабочай атмасферы. 

Раман Галоўчанка расказаў, што запрошаных людзей будзе нямала. І гэта зроблена спецыяльна для таго, каб дэлегацыі рэгіёнаў змаглі на свае вочы ўбачыць, што будзе адбывацца падчас пасяджэння УНС і потым данесці гэта да сваіх землякоў. Менавіта таму ў дэлегацыі запрошаных ад рэгіёнаў увайшло нямала прадстаўніўкоў мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. 

«Магу запэўніць, што на сёння няма нявырашаных пытанняў», — адзначыў Раман Галоўчанка. 

Журналісты пацікавіліся, ці будуць запрошаны прадстаўнікі іншых дзяржаў, і ў прыватнасці заходніх. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што гэта найперш мерапрыемства для беларускага народа і акцэнт робіцца менавіта на гэта. На парадку дня — абмеркаванне шэрагу канцэптуальных дакументаў, якія тычацца і міжнародных пытанняў. «Мы запрасілі замежных гасцей. Гэта кіраўнікі, найперш інтэаграцыйных міждзяржаўных аб’яданняў, у якія ўваходзіць Беларусь, і паслы замежных краін, акрэдытываныя ў нашай краіне. Яны будуць прысутнічаць ад пачатку і да канца. А прадстаўнікі Захаду, калі захочуць прыйсці — прыйдуць. А спецыяльна кагосьці запрашаць мы не бачым сэнсу», — сказаў Раман Галоўчанка. 

Кажучы пра парадак дня, ён расказаў, што ў першы дзень будзе шмат працэдур арганізацыйна-тэхнічнага характару: будзе зацвярджацца рэгламент работы, будзе арганізавана галасаванне адкрытае і закрытае па шэрагу пытанняў. У адпаведнасці з заканадаўствам, тайнае галасаванне будзе праводзіцца па кандыдатуры старшыні Усебеларускага народнага сходу, яго намесніка. У першы дзень будзе разглядацца склад Прэзідыўма УНС, Раман Галоўчанка нагадаў, што яго максімальная колькасць — да 15 чалавек. Запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы. У другі дзень будуць разгледжаны праекты найважнейшых стратэгічных дакументаў — Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Раней яны разглядаліся на пасяджэнні Савета бяспекі, а цяпер, у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй, будуць зацвярджацца Усебеларускім народным сходам. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.