Вы тут

Прайшло падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве


17 красавіка Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Саветам маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве.


Пасля яго падпісання адбылася сумесная дыялогавая пляцоўка, на якой спікеры абмеркавалі тэму дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Яны плануюць распрацаваць сумесныя праекты, накіраваныя на павышэнне ўзроўню прававога выхавання, палітычнай асветы і інфармаванасці моладзі аб нормах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

— Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента і Савета маладых адвакатаў ёсць ва ўсіх раёнах нашай краіны. Мы можам аб’яднаць сілы і разам працаваць над павышэннем прававой і палітычнай асветы і культуры моладзі, праводзіць з ёй агульныя мерапрыемствы і сустрэчы. Сумеснымі намаганнямі зможам ахапіць больш тэрыторый нашай краіны, а не толькі Мінск і Мінскую вобласць. Падзеі пасля выбараў 2020 года паказалі, што маладыя людзі апалітычныя або не валодаюць палітычнымі ведамі. Ім неабходна растлумачыць асаблівасці заканадаўства, лепш за ўсё з гэтым справяцца вопытныя адвакаты і юрысты. Маладыя парламентарыі і адвакаты змогуць знайсці агульную мову з працуючай моладдзю, таму што яны «на адной хвалі». Будуць праводзіцца бясплатныя кансультацыі і мерапрыемствы для таго, каб моладзь магла вырашыць нейкія свае пытанні і атрымаць кваліфікаваную дапамогу, — сказаў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі.

Старшыня Савета маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Вольга Каліна адзначыла, што падпісанне Пагаднення прайшло напярэдадні важнай палітычнай падзеі — першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу і гэта вельмі сімвалічна. На ім будзе прымацца Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, якая паляпшаецца дзякуючы павышэнню прававой культуры грамадзян, іх адказнасці і самасвядомасці.

— Важна аказаць дапамогу маладым адвакатам у растлумачэнні заканадаўства, прывесці канкрэтныя прававыя прыклады. На сённяшні дзень школьнікам і студэнтам цікава разбіраць пэўныя сітуацыі, а спецыялісты валодаюць усімі неабходнымі для гэтага ведамі, каб даступна растлумачыць узніклыя пытанні. Супрацоўніцтва таксама будзе накіравана на павышэнне патрыятызму, любоў да Радзімы з боку моладзі, — дадала Вольга Каліна.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.