Вы тут

Новае абсталяванне ўвялі ў эксплуатацыю ў цэху па дрэваперапрацоўцы ў Хойніках


Новае стужачнапілавальнае абсталяванне ўвялі ў цэху па дрэваперапрацоўцы на Хойніцкім участку Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, паведаміў БелТА дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы Аляксей Цішкавец.


Фота БелТА

На тэрыторыі трох участкаў запаведніка створаны і працуюць вытворчыя цэхі па дрэваперапрацоўцы. «Яны поўнасцю забяспечаны сыравінай уласнай вытворчасці. Лес бяром у эксперыментальна-гаспадарчай зоне. У абавязковым парадку праводзім яго радыяцыйнае абследаванне, на аснове якога вядзём далейшую высечку, лесаматэрыялы паступаюць у цэхі», — расказаў дырэктар.

У мінулым годзе перапрацавана каля 12 тыс. кубаметраў круглага лесу, атрымана 6,5 тыс. кубаметраў пілапрадукцыі, якую рэалізавалі на ўнутраны рынак, а таксама на экспарт у Расію. «Са збытам праблем няма, рынак ажывае. Заказ у асноўным фарміруюць расійскія партнёры. 200-210 кубаметраў прадукцыі ў месяц. З 1 ліпеня плануем нарасціць гэты аб’ём. Для гэтага ў запаведніку ёсць усе ўмовы, магутнасці, працоўныя рэсурсы», — падкрэсліў Аляксей Цішкавец.

У бягучым годзе прадаўжаецца мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых цэхаў. Так, на тэрыторыі Хойніцкага ўчастка запусцілі стужачнапілавальны станок. Гэта дазволіць па выніках года павялічыць аб’ём перапрацоўкі круглага лесу на 4 тыс. кубаметраў. «Адпаведна будзе прырост пілапрадукцыі, што паўплывае і на выручку. Дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю гэтага станка мы дадаткова стварылі восем рабочых месцаў — людзі працуюць на пілараме. І гэта толькі пачатак. Перспектывы выразна акрэслены, у планах — далейшая мадэрнізацыя. Так, на Брагінскі ўчастак будзе набыта новая больш прадукцыйная піларама. Плануем павялічыць аб’ём лесапрадукцыі з 12 тыс. кубаметраў да 16 тыс.», — абазначыў ён перспектывы.

Таксама на тэрыторыі запаведніка вядзецца такая эксперыментальная дзейнасць, як пчалярства, конегадоўля, рыбалоўная гаспадарка, экскурсійны напрамак. У запаведніку працуе больш за 730 чалавек, у тым ліку больш за 40 — у навуковым блоку.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.