Вы тут

Стартавала выбарчая кампанія ў Маладзёжны савет пры Мінгарсавеце


Стартавала выбарчая кампанія ў Маладзёжны савет пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Мінгарсавета зацверджаны змяненні ў палажэнне аб Маладзёжным савеце. У тым ліку карэкціроўкі ўнесены ў парадак правядзення выбараў прадстаўнікоў ад кожнай акругі. Абноўлены дакумент будзе накіраваны прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў.

Як адзначыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, прадастаўлена магчымасць удзелу ў выбарах не толькі навучэнскай моладзі да 22 гадоў, як было раней, але і маладым людзям да 31 года. Працэдура будзе праходзіць у два этапы: да 15 мая — на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах адукацыі, грамадскіх аб’яднаннях, да 25 мая — на тэрыторыі акруг (усяго іх 60 — як на выбарах дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання).

«Плануем сфарміраваць склад Маладзёжнага савета да 1 чэрвеня, каб у канікулярны перыяд ён мог паўнацэнна працаваць. У яго ўвойдуць 60 маладых людзей», — адзначыў Арцём Цуран.

Выбары арганізуюць акруговыя камісіі, якія маюць паўнамоцтвы вызначаць пераможцу другога этапа. Кандыдаты прадставяць свае праекты.

«Палажэнне ўключае не менш як 30 напрамкаў у розных сферах: пачынаючы ад цікавых для моладзі і праектаў па экалогіі, энергазберажэнні, інвестыцыйнай дзейнасці, якія актыўна раскручваюцца, і завяршаючы пытаннямі добраўпарадкавання, ЖКГ. Спектр даволі шырокі», — дадаў Арцём Цуран.

Маладзёжны савет — калегіяльны дарадчы орган, створаны пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў. Ён ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Мінска.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.