Вы тут

Семінар паэзіі і паэтычных перакладаў: новыя творы, актуальны змест


Мастацкія асаблівасці новых твораў, пошук цікавага актуальнага зместу, незацёртых формаў у сучаснай беларускай паэзіі былі ў цэнтры ўвагі семінара паэзіі і паэтычных перакладаў, арганізаванага Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна. 


Фота bis.nlb.by

Найперш удзельнікі семінара аддалі даніну павагі выдатнаму беларускаму паэту Міколу Мятліцкаму. Паведамленне — аналіз творчасці «Наш гонар і наша памяць» да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка зрабіла яго аднакурсніца, паэтэса і перакладчык Тамара Кручэнка.

«Сёння праводзіцца вялікая колькасць міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. І літаратарам-прафесіяналам, і пачаткоўцам варта актыўна ўдзельнічаць у іх. Перамагаюць, зразумела, не ўсе. Але ў выпадку перамогі перад стваральнікамі высокамастацкіх твораў, упэўнены, адкрываюцца новыя магчымасці», — канстатаваў старшыня абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч

«Радкі, правераныя часам» — менавіта так ахарактарызавала зборнік Галіны Гузянковай «З чыстай крыніцы» паэтэса, перакладчык і крытык Галіна Рагавая. Вершы і балады кранаюць мяккай лірычнасцю і набліжаны да народных паэтычных традыцый«, — адзначыла рэцэнзент.

Між тым да друку рыхтуецца 24-ы нумар альманаха «Літаратурная Гомельшчына», у якім у асобным раздзеле прадстаўлены паэтычныя спробы ўдзельнікаў літаб’яднання «Слова». Перад тым, як вынесці іх на чытацкі суд, вершы абмеркавалі на семінары. Грунтоўны аналіз падрыхтавала паэтэса Дар’я Дарошка. У цэнтры ўвагі крытыка і ўдзельнікаў семінара былі новыя вершы У. Чараухіна, А. Асёнчык, Н. Нікіцінай, В. Кузняцова, В. Шпакавай, І. Краўцова, А. Скачкова, А. Крупадзёравай, С. Старыкава, А. Кавалёва, М. Петрыяшвілі, Г. Ласаевай, А. Капнінавай і іншых. 

Завяршыўся творчы семінар аналізам зборніка перакладаў паэтаў свету «Зямля — наш агульны дом», выдадзенага абласным аддзяленнем СПБ (падрыхтаваў Міхась Сліва), а таксама знаёмствам з маладымі аўтарамі, якія ўпершыню бралі ўдзел у мерапрыемстве.

Мікалай ІГНАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».