Вы тут

Па Віцебску гуляе воўк


Супрацоўнікі міліцыі і работнікі службы адлову жывёл горада Віцебска пераведзены на кругласутачны рэжым працы на час пошукаў ваўка ў Віцебску. Аб гэтым піша Sputnik са спасылкай на Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.


Адзначаецца, што жыхары абласнога цэнтра бачылі жывёлу, як мяркуецца, ваўка, у розных мікрараёнах.

«Арганізавана кругласутачнае патруляванне горада супрацоўнікамі міліцыі ў суправаджэнні егера са спецабсталяваннем для адлову жывёлы», — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама ўдакладняецца, што на такі ж рэжым працы пераведзены супрацоўнікі па адлове хатніх жывёл ГП «Спецаўтабаза Віцебска».

У гарвыканкаме просяць гараджан праяўляць пільнасць і асцярожнасць. Нельга набліжацца да жывёлы, кантактаваць з ёю, пакідаць без нагляду дзяцей на гульнявых пляцоўках. Акрамя таго, трэба забяспечыць кантроль за непаўналетнімі пры іх перамяшчэнні па горадзе.

У выпадку выяўлення ваўка трэба неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па нумары 102.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.