Вы тут

Крутой сустрэўся з кіраўніком «Газпрама»


У рамках візіту ў Санкт-Пецярбург пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой правёў перагаворы са старшынёй праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу дыппрадстаўніцтва.


Фота пасольства Беларусі ў Расіі

«Абмеркавалі ключавыя і найбольш актуальныя пытанні насычанага парадку дня ўзаемадзеяння Беларусі з расійскай дзяржаўнай карпарацыяй, канстатавалі надзейнае газазабеспячэнне беларускіх спажыўцоў у час ацяпляльнага сезона. Асаблівую ўвагу ўдзялілі агульным намаганням у сферы імпартазамяшчэння і забеспячэння тэхналагічнай незалежнасці, у тым ліку ў кантэксце работы нашага сумеснага прадпрыемства ААТ „Брэстгазаапарат“ (гандлёвая марка GEFEST) — найбуйнейшага вытворцы бытавой газаэлектрычнай тэхнікі ў СНД. Высока ацанілі кааперацыю паміж МЗКЦ і Галіцкім аўтакранавым заводам, якія распрацавалі спецыяльна для патрэб „Газпрома“ мадэль грузападымальнасцю 100 т», — распавялі ў дыпмісіі.

Былі таксама разгледжаны ход рэалізацыі праекта па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам-цэнтр» у Мінску і праекта ў сферы звадкаванага прыроднага газу ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

«Абмяняліся думкамі аб перспектывах пашырэння ўдзелу беларускіх арганізацый у дагазіфікацыі расійскіх рэгіёнаў, па прыкладзе паспяховай работы нашых газавікоў у Смаленскай вобласці», — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, закраналася тэма беларускіх гандлёвых дамоў у расейскіх рэгіёнах. «„Газпрам“ можа дапамагчы ў нашай рабоце па насычэнню расійскага рынку якаснай і любімай прадукцыяй», — дадалі ў дыпмісіі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.