Вы тут

Хто можа бясплатна наведаць музей Якуба Коласа?


Хто ў бягучым годзе зможа бясплатна наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, расказала загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Вольга Наважылава, паведамляе БелТА.


«У бягучым годзе наш музей святкуе сваё 65-годдзе. Да гэтай даты прымеркавана акцыя „65.0“. Для тых, каму ў бягучым годзе таксама спаўняецца 65, уваход у музей бясплатны», — расказала Вольга Наважылава. А таксама дадала, што для таго, каб скарыстацца акцыяй, неабходна прад’явіць пашпарт.

Вольга Наважылава адзначыла, што бясплатны ўваход — не адзінае, што ўваходзіць у акцыю. «Так „65.0“ пачалася ў нас з вельмі цікавага мерапрыемства. У нас ёсць цыкл лекцый, які называецца „Простыя словы“, і ў садзейнічанні з „65.0“ ён крыху пашырае свае магчымасці. Першым госцем гэтага мерапрыемства стаў вядомы спявак Аляксандр Саладуха, якому ў гэтым годзе таксама споўнілася 65 гадоў. У час акцыі ён расказаў пра свой творчы шлях і падзяліўся сакрэтамі поспеху. Адказаў на пытанні наведвальнікаў і, вядома ж, праспяваў некалькі песень», — расказала загадчыца.

Яна таксама падзялілася, што музей плануе развіваць акцыю на працягу ўсяго юбілейнага года.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.