Вы тут

У групы «А» КДБ з’явіцца свой сцяг


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 164, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 459 ад 25 жніўня 2001 года «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах органаў дзяржаўнай бяспекі». Гэта рашэнне дасць магчымасць заснаваць сцяг групы «А» КДБ і выкарыстоўваць яго ў службовай дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Сцяг групы «А» Камітэта дзяржаўнай бяспекі складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча вырабляецца з шаўковай знаменнай тканіны васільковага колеру і з трох бакоў абшываецца залацістай шаўковай махрамі.

З краю на сцягу вышыты беларускі нацыянальны арнамент, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на дзяржаўным флагу. На вонкавым баку палотнішча намаляваны дзяржаўны герб, над ім надпіс «КАМIТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКI». На адваротным баку размешчана эмблема групы «А». Над ёй — надпіс «ПАДРАДЗЯЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ ГРУПА «А», а пад эмблемай — «ПЕРАМАГАЦЬ ТАМ, ДЗЕ НЕМАГЧЫМА».

Указ прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый органаў дзяржаўнай бяспекі, павышэння адказнасці іх асабовага складу за выкананне службовага абавязку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.