Вы тут

Мінчанка стукнула сабутэльніка нажом


Мінчанка стукнула сабутэльніка нажом у жывот. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Ад медыкаў у міліцыю паступіла паведамленне, што ў адной са сталічных кватэр на Партызанскім праспекце мужчыну паранілі нажом у жывот. 

Аператыўнікі ўстанавілі, што ў дзень здарэння мужчына знаходзіўся ў гасцях у жанчыны, яны разам ужывалі алкагольныя напоі. Пасварыўшыся, мінчанін ударыў жанчыну па твары. Замест таго каб спыніць зносіны і звярнуцца ў міліцыю, жыхарка сталіцы нанесла мужчыну ўдар нажом у жывот, пасля чаго адразу выклікала хуткую медыцынскую дапамогу.

Следчы Камітэт распачаў крымінальную справу за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.