Вы тут

Сталі вядомы ўсе паўфіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый


Услед за футбольнай Лігай чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі яшчэ двух кантынентальных клубных турніраў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У паўфіналах Лігі Еўропы згуляюць: «Рома» (Італія) — «Баер» (Леверкузен, Германія), «Марсэль» (Францыя) — «Аталанта» (Бергама, Італія).

У трэцім па рангу турніры Старога Свету — Лізе канферэнцый, у паўфінальных паядынках сустрэнуцца: «Фіярэнціна» (Фларэнцыя, Італія) — «Бруге» (Бельгія), «Астан Віла» (Бірмінгем, Англія) — «Алімпіякос» (Пірэй, Грэцыя). Сустрэчы за выхад у фіналы ЛЕ і ЛЧ пройдуць 2 і 9 мая. Вырашальны матч Лігі Еўропы адбудзецца 22 мая ў Дубліне, фінальны паядынак Лігі канферэнцый 29 мая прымуць Афіны.

Раней вызначыліся склады паўфінальных пар галоўнага кантынентальнага турніру — Лігі чэмпіёнаў: «Барусія» (Дортмунд, Германія) — «Пары Сен-Жэрмен» (Францыя), «Баварыя» (Мюнхен, Германія) — «Рэал» (Мадрыд, Іспанія). Першыя паўфіналы пройдуць 30 красавіка і 1 мая, сустрэчы ў адказ — 7 і 8 мая. Фінал адбудзецца 1 чэрвеня на лонданскім стадыёне «Уэмблі».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.