Вы тут

У правінцыі Гуйчжоў на чайнай плантацыі выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі


Цяпер у самым разгары перыяд вясновага збору чаю, работа кіпіць і ў цэнтры чайнай прамысловасці павета Шыцянь, што ў правінцыя Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай), які вядомы як «радзіма кітайскага мохавага чаю «тайча», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 



Работнікі сочаць за тэмпературай, вільготнасцю, наяўнасцю шкоднікаў і хвароб на чайнай плантацыі плошчай больш як 3 тысячы гектараў. Усё гэта ажыццяўляецца праз спецыяльную платформу вялікіх дадзеных, якая дазваляе своечасова адсочваць і кантраляваць увесь працэс вытворчасці чаю.

«Дзякуючы аналізу дадзеных з дапамогай воблачнай платформы вялікіх дадзеных "Шыцян тайча", мы ведаем, калі на плантацыі плошчай 3 тысячы гектараў надыходзіць найлепшы перыяд для збору чаю, і апавяшчаем пра гэта мясцовыя чайныя кампаніі», — адзначыў У Ецын, супрацоўнік Цэнтра развіцця чайнай прамысловасці пры Упраўленні сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў павета Шыцянь. Паводле яго слоў, пасля таго, як мясцовыя чайныя кампаніі атрымліваюць апавяшчэнне, яны тут жа арганізоўваюць збор чаю. Фермеры ў асноўным збіраюць ціпсы — ліставыя пупышкі чайнага куста, якія толькі пачалі раскрывацца, яны цэняцца больш за ўсё.

Фермеры адсочваюць тэмпературу і вільготнасць паветра на плантацыі з дапамогай дадатку на мабільным тэлефоне і могуць літаральна за некалькі секунд актывізаваць сістэму арашэння. «Гэтая шматфункцыянальная метэастанцыя можа збіраць дадзеныя аб тэмпературы, вільготнасці, колькасці ападкаў і сіле ветру на тэрыторыі плантацыі ў рэжыме рэальнага часу, а таксама абнаўляць і загружаць іх на воблачную платформу вялікіх дадзеных «Шыцян тайча», — падзяліўся Ван Фэн, аграном Цэнтра развіцця чайнай прамысловасці павета Шыцянь.

Выкарыстанне платформы вялікіх дадзеных «Шыцян тайча» дазволіла знізіць кошт матэрыялаў для вытворчасці мохавага чаю на 20 працэнтаў, выдаткі на рабочую сілу — на чвэрць і павялічыць выручку кампаніі прыкладна на 15 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.