Вы тут

Іванец: Захаванне здароўя дзяцей, стварэнне бяспечных умоў — задача нумар адзін для школ


Захаванне здароўя дзяцей, стварэнне бяспечных умоў — гэта задача нумар адзін для нашых устаноў адукацыі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец перад нарадай па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання, перадае БелТА.


Фота БелТА

На думку міністра, пытанне арганізацыі школьнага харчавання дастаткова сур’ёзнае, таму што закранае больш за мільён школьнікаў штодзень. «Захаванне здароўя дзяцей, стварэнне бяспечных умоў — гэта задача нумар адзін для нашых устаноў адукацыі», — падкрэсліў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што за апошні год па гэтаму напрамку праведзена дастаткова сур’ёзная работа. У прыватнасці, абноўлены рацыёны харчавання школьнікаў. «Цяпер дзейнічае новы зборнік тэхналагічных страў. Ён змяшчае больш за 300 страў, якія былі падабраны зыходзячы з пераваг нашых навучэнцаў», — паведаміў кіраўнік Мінадукацыі.

Таксама праведзена сур’ёзная работа па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў. «Толькі за 2023 год было закуплена больш як 4,6 тыс. адзінак тэхналагічнага абсталявання», — звярнуў увагу міністр.

Акрамя таго, вялікая ўвага была ўдзелена кадраваму забеспячэнню. «На гэты момант нашы ўстановы адукацыі на 95 працэнтаў укамплектаваны поварамі. Больш як 1,1 тыс. чалавек у 2023 годзе прайшлі павышэнне кваліфікацыі, каб атрымаць чацвёрты разрад, неабходны для арганізацыі школьнага харчавання», — расказаў Андрэй Іванец.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.