Вы тут

Мінадукацыі распрацавала план мерапрыемстваў, прысвечаных знакавым датам


Пытанням патрыятычнага выхавання ўдзяляецца самая пільная ўвага, таму Мінадукацыі гатова да святкавання знакавых дат гэтага года. Аб гэтым расказала БелТА кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.


Фота БелТА

«Сёння ўстановы сістэмы адукацыі ўдзяляюць самую пільную ўвагу мерапрыемствам, якія прымеркаваны да 80- годдзю вызвалення Беларусі і Дня Перамогі. Усе арганізацыйныя пытанні ўжо адпрацаваны ў рамках рэспубліканскіх семінараў і рэспубліканскіх інструктыўных нарад. Таму сёння мы ўжо гатовы да святкавання знакавых дат», адзначыла Таццяна Асмалоўская.

Так, яна расказала, што ў рамках падрыхтоўчага этапа ў Міністэрстве адукацыі быў распрацаваны ведамасны план мерапрыемстваў, палажэнні і ўмовы іх правядзення. «І ўсе яны ўжо даведзены адказным арганізатарам і выканаўцам у рэгіёны і ўстановы адукацыі», — падкрэсліла кансультант.

Згодна з планам, мерапрыемствы будуць рэалізаваны па некалькіх напрамках. Гэта пошукава-даследчая работа навучэнцаў, дзейнасць музеяў устаноў адукацыі, турысцка-краязнаўчая і экскурсійная дзейнасць. Будзе арганізавана шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і валанцёрскі рух. А таксама запланавана правядзенне пазнавальных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці і ўдзелам дзяцей і моладзі ва ўрачыстых мерапрыемствах.

«Адным з ключавых сістэмных праектаў з’яўляецца Усебеларускі патрыятычны праект "Памяць пакаленняў у імя будучыні". Ён прадугледжвае ўдзел кожнага школьніка, выхаванца дашкольнай установы, навучэнкі ўстановы прафесійнай адукацыі і, вядома, прадстаўніка студэнцтва», — адзначыла Таццяна Асмалоўская.

А таксама дадала, што правядзенне мерапрыемстваў запланавана як на працягу навучальнага года, так і ў летні перыяд. «У Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубронак", ва ўсіх нашых аздараўленчых і стацыянарных лагерах, на арандаваных базах і ў дзённых лагерах таксама адбудуцца мерапрыемствы. І выхаванцы лагераў у летні перыяд таксама прымуць удзел у праектах, акцыях і ўрачыстых мерапрыемствах», — падкрэсліла кансультант.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.