Вы тут

Выміраючых чарнаногіх тхароў паспяхова кланавалі ў ЗША


Навукоўцы са Службы аховы рыбнай гаспадаркі і дзікай прыроды ЗША паспяхова кланавалі двух чарнаногіх тхароў. Ужытая імі тэхналогія дае надзею на адраджэнне знікаючых відаў, паведамляе «МИР 24».


Фота Smithsonian Conservation Biology Institute

У працэсе кланавання клеткі з ДНК донара ўводзіліся ў яйкаклетку. Навукоўцы выкарыстоўвалі ўзоры тканін, узятыя ў 1988 годзе ў тхара па мянушцы Уіл. Увесь гэты час яны захоўваліся ў замарожаным стане.

Чарнаногія тхары — від, які знаходзіцца пад пагрозай. У ХХ стагоддзі папуляцыю амаль цалкам вынішчылі. У 1970-х гадах яе нават абвясцілі вымерлай. Але праз 10 гадоў хатняя сабака прыцягнула гаспадарам мёртвага чорнага тхара. Навукоўцы правялі новае даследаванне і выявілі сем асобін, якія выжылі.

Цяперашняя папуляцыя чарнаногіх тхароў ў прыродзе складае каля 300 асобін. Усе яны паходзяць ад семярых "родапачынальнікаў". Нізкая генетычная разнастайнасць і інбрындынг могуць знізіць здольнасць віду да размнажэння і выжывання ў дзікай прыродзе.

У перспектыве навукоўцы плануюць вывесці нашчадства ад Норына і Антоніі. Але пакуль яны назіраюць за дзіцянятамі, каб пераканацца, што яны здаровыя і развіваюцца ў адпаведнасці з нормай, паведамляе The Daily Mail.

Раней паведамлялася, што ў Кітаі паспяхова кланавалі тыбецкіх коз. Такім чынам спецыялісты хочуць прадухіліць звод пароды.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.