Вы тут

Пуцін падпісаў закон аб правядзенні Сусветных гульняў дружбы


Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які рэгулюе пытанні падрыхтоўкі і правядзення Сусветных гульняў дружбы ў Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваны дакумент.


Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

Законам вызначаюцца паўнамоцтвы суб’ектаў арганізацыі мерапрыемстваў Сусветных гульняў дружбы: Міжнароднай Асацыяцыі дружбы (IFA), арганізатара спаборніцтваў і арганізацыйнага камітэта. Так, напрыклад, Міжнародная асацыяцыя дружбы (IFA) будзе займацца пытаннямі ўзаемадзеяння з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі ў сувязі з правядзеннем спаборніцтваў.

Як адзначалася ў тлумачальнай запісцы да закона, Сусветныя гульні дружбы ўяўляюць сабой новы фармат міжнародных спартыўных спаборніцтваў, які падтрымлівае прынцып усеагульнай даступнасці спорту і недапушчэння дыскрымінацыі якой-небудзь групы спартсменаў.

Раней Пуцін падпісаў указ аб правядзенні спаборніцтваў у Маскве і Екацярынбургу ў 2024 годзе. Агульная колькасць удзельнікаў гульняў складзе 5,5 тыс. чалавек, агульны фонд прызавых — 4,6 млрд рублёў. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у Маскве, частка праграмы — у Екацярынбургу.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.