Вы тут

100 гадоў таму Беларусь прыняла першы мультыспартыўны форум


Як правіла, аматары спорту цікавяцца тым, што адбываецца сёння. Глядзець спаборніцтвы ў запісу зусім не тое, што назіраць за іх ходам у моманце, з дапамогай прамой трансляцыі, ці яшчэ лепеш — прама на стадыёне. І менавіта за імклівасць і любяць спорт. Але вялікае бачыцца на адлегласці, і часам у гісторыі спорту не менш цікавага і захапляльнага, чым у цяпершанім. А гісторыя, як вядома, у тым ліку і спартыўная, дапамагае лепей разумець сучаснасць. І «Звязда» з задавальненнем дапаможа аматарам айчыннага спорту пазнаёміцца з яго гісторыяй. Сёння раскажам пра першую мультыспартыўную падзею на тэрыторыю Беларусі — першае Усебеларускае свята фізкультуры, якое адбылося 100 гадоў таму. 


Свята стала аглядам фізкультурнай працы, якая да 1924 года ў Беларусі, калі не была арганізавана на выдатна, але вялася досыць актыўна. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маладой савецкай дзяржаве патрэбны былм моцныя і фізічна развітыя людзі. Марудзіць з развіццём фізічнай культуры не сталі. Спрыяла гэтаму сістэма абавязковай падрыхтоўкі грамадзян вядомая як Усенавуч (ўсеагульнае ваеннае навучанне). Аддзелы і пункты Усевуча на тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць ужо ў 1918 годзе. Для павышэння фізічнай падрыхтаванасці насельніцтва адчыняюцца спартыўныя кружкі. Першымі сталі «Алімп» у Віцебску, «Яднанне» і «Спорт» у Гомелі, адкрытыя ў 1919 годзе. З’явіліся камсамольскія фізкультурныя гурткі — «Чырвоная моладзь» і «Юныя бальшавікі» ў гарадах Сянно, Лепелі, Уле, Оршы, Полацку. Ствараецца сетка ваенна-спартыўных клубаў, у тым ліку і ў беларускіх гарадах — Бабруйску, Оршы, Мінску, Полацку, Барысаве, Віцебску, Гомелі і Магілёве. У 1920 годзе ў Магілёве і Віцебску аддзелы Усевуча змянілі Саветы фізічнай культуры. Як абавязковы навучальны прадмет у школах уводзіцца фізкультура. У сувязі з гэтым пачалі рыхтавацца інструктары, будавацца спартыўныя пляцоўкі. 

У той час Беларусь была адным лідарам у развіцці фізкультурнага руху сярод краін Савецкага Саюза. Вынікі гэтай працы і паказала праведзенае ў 1924 годзе першага Усебеларускага свята фізічнай культуры, якое называецца ў некаторых дакументах 1-й усебеларускай спартакіядай. У лютым прайшла зімовае свята, у жніўні — летняе. Святу папярэднічалі спаборніцтвы па розных відах спорту ў раёнах рэспублікі і акруговыя святы фізічнай культуры. Летняе свята праходіла з 17 па 22 жніўня 1924 года ў Мінску. У праграму ўвайшлі спаборнцітвы па лёгкай атлетыцы, футболе, баскетболе, тэнісе і веласіпедным спорце. Удзельнічала восем каманд, якія прадстаўлялі Мінскую, Віцебскую, Бабруйскую, Барысаўскую, Магілёўскую, Аршанскую, Слуцкую і Мазырскую акругі. Усяго для ўдзелу ў спаборніцтвах у Мінск з’ехалася калі 200 спортсменаў. Гісторыя захавала прозвішчы спартсменаў, якія ўсталявалі ўсебеларускія рэкорды ў лёгкаатлетычных дысцыплінах. Першым рэкарсдменамі БССР сталі Нікіфараў (бег 1500 м), Бялевіч (бег 60 м), Волашнікаў (скачок у вышыню), Кузьмін (скачкі ў даўжыню), Біргер (кіданне дыска). У агульнакамандным заліку перамаглі спартсмены Віцебскай акругі, яны занялі 13 першых і 2 другія месцы. Другімі былі атлеты Мінска, трэцяе і чацвёртае месцы падзялілі каманды Бабруйскай і Барысаўскай акруг. Тое першае Усебеларускае свята натхніла спартсменаў да дасягнення высокіх вынікаў, а людзей да заняткаў фізкультурай і спортам. З таго ж года ў рэспубліцы сталі праводзіцца першынствы па ўзняцці цяжараў, барацьбе і канькабежным спорце. У гарадах будаваліся стадыёны і спартыўныя пляцоўкі, дзе бясплатна можна было займацца ўсім жадаючым. Нараджаўся яшчэ адзін рэкорд — рэкорд масавасці.

«Вышэйшым Саветам Фізічнай Культуры Беларусі праведзена ў Мінску першае Усебеларускае свята фізічнай культуры, якое прайшло вельмі паспяхова як з боку арганізацыйна-тэхнічнай, так і ў стаўленні дасягненняў, паказаных маладымі працоўнымі кружкамі фізкультуры Беларусі, — паведамляла газета «Чырвоны спорт».

І як вялікі спорт пачынаецца з фізкультуры, то і буйныя міжнародныя старты, пачынаюцца з такіх святаў фізкультуры. А мы працягнем расказваць пра гісторыю Беларускага спорту. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.