Вы тут

Дрэвы, што ўпалі з-за непагадзі ў Віцебску, пашкодзілі 8 аўтамабіляў


З-за парывістага ветру і снегу ў Віцебску ўпалі дрэвы, якія пашкодзілі восем аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Віцебскі абласны УМНС.


Фота БелТА

Ратавальнікі, па стане на 14.00 19 красавіка, сем разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэў. Такія выпадкі былі зафіксаваныя на Маскоўскім праспекце і праспекце Будаўнікоў, вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Смаленскай, Белабародава.

«У выніку былі пашкоджаныя восем легкавых аўтамабіляў, ніхто не пацярпеў. Работнікі МНС разам з дарожнымі службамі і ЖКГ арганізавалі распілоўку і ўборку паваленых дрэў з праезнай часткі аўтадарог. Службамі рэагавання забяспечаны маніторынг метэаралагічнай абстаноўкі ў вобласці», — падкрэслілі ў абласным упраўленні МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.