Вы тут

Спецыялізаваныя навучальныя ўстановы дазваляюць моладзі зрабіць усвядомлены жыццёвы выбар


На сустрэчы з кіраўніцтвам тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч азнаёміўся з сітуацыяй у рэгіёне, разгледзеў пытанні ўзаемадзеяння сілавых структур з мясцовымі органамі ўлады, забеспячэння ваеннаслужачых, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і членаў іх сем’яў жыллём, перадае БелТА.


Фота БелТА

Асаблівая ўвага нададзена развіццю ваенна-патрыятычнага руху на Магілёўшчыне, выхаванню моладзі, удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі кадраў для сілавых ведамстваў.

Падчас наведвання Магілёўскага інстытута МУС Аляксандру Вальфовічу прадэманстравалі магчымасці вучэбна-матэрыяльнай базы ўстановы адукацыі, распавялі пра ўкараненне ў адукацыйны працэс новай формы падрыхтоўкі спецыялістаў. Так, з новага навучальнага года навучанне курсантаў па кірунку аператыўна-службовай дзейнасці «дзейнасць падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці» будзе ажыццяўляцца як на базе інстытута, так і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Аляксандр Вальфовіч таксама пабываў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС, створаным у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы. Ужо ў верасні гэтага года ліцэй прыме першых выхаванцаў.

«Стварэнне спецыялізаваных навучальных устаноў сілавых ведамстваў — прыклад глыбока прадуманай дзяржаўнай палітыкі, якая дазваляе маладым людзям зрабіць усвядомлены жыццёвы выбар і стаць годнымі абаронцамі сваёй Айчыны», — заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.