Вы тут

Фалей прайграла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Партугаліі


Беларуская тэнісістка Алёна Фалей завяршыла выступленне на турніры WTA-125 у партугальскім Аэйрашы з прызавым фондам $164 тыс., паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 202-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла ў дзвюх партыях прадстаўніцы Нідэрландаў Сюзан Ламенс, у якой 163-я пазіцыя, — 4:6, 1:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 23 мінуты. У першым раўндзе адзіночнага разраду Алёна Фалей перамагла аўстралійку Тэйлу Прэстан (136) — 6:2, 6:4, а потым абыграла кітайскую тэнісістку Чжу Сян Бай (92) — 6:4, 6:4.

У парным разрадзе Алёна Фалей і Варвара Лепчанка з ЗША спачатку перамаглі аўстралійска-філіпінскі дуэт Тэйла Прэстан / Аляксандра Эала — 6:4, 6:4, а ў чвэрцьфінальным матчы прайгралі брытанска-французскаму тандэму Хэрыет Дарт / Крысціна Младэнавіч — 1:6, 4:6. 

У сённяшнім чвэрцьфінале турніру WTA-500 у Штутгарце з прызавым фондам $922 тыс. другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з восьмым нумарам сусветнага рэйтынгу чэшкай Маркетай Вандроўшавай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.