Вы тут

У Акадэміі МУС абмеркавалі праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў


Для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі прыбылі калегі з Расійскай Федэрацыі. Кола ўдзельнікаў традыцыйна шырокае: супрацоўнікі праваахоўных органаў, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў адукацыі, навуковыя работнікі, ад’юнкты, генеральны пракурор Беларусі.


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца ў сценах акадэміі з 1997 года. «За гэты час яна стала візітнай карткай Акадэміі МУС, — адзначыў кіраўнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў. — На пляцоўцы форуму сустракаюцца зацікаўленыя практыкі і вучоныя для выпрацоўкі рашэнняў па актуальных напрамках процідзеяння злачыннасці, удасканаленні дзейнасці праваахоўных органаў, выкарыстанні вынікаў навуковай дзейнасці ў правапрымяняльнай практыцы і адукацыйным працэсе». 

Навуковая падзея выклікала жывую цікавасць у прадстаўнікоў 47 арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Замежныя слухачы знайшлі магчымасць далучыцца да працы пленарнага паседжання. Падобнае ўзаемадзеянне пацвярджае запатрабаванасць шматбаковага супрацоўніцтва і канструктыўнага партнёрства, якія вельмі неабходны ва ўмовах глабалізацыі злачыннага асяроддзя.

На другі дзень навуковы форум адбыўся ў дзевяці тэматычных секцыях. Спецыялісты разгледзелі пытанні барацьбы са злачыннасцю ў секцыях: «Тэарэтыка-прававыя, гістарычныя, канстытуцыйныя і міжнародныя аспекты дзейнасці праваахоўных органаў», «Актуальныя пытанні адміністрацыйнага права і працэсу, адміністрацыйнай дзейнасці праваахоўных органаў і кіравання органамі ўнутраных спраў», «Крыміналістыка, судовая экспертыза».

Асаблівая ўвага — тактыка-спецыяльнай і прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў праваахоўных органаў як неад’емнай часткі падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў. Абмеркавалі пытанні і навуковага забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці, эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі, крымінальна-прававыя аспекты барацьбы са злачыннасцю і праблемы выканання крымінальных пакаранняў і крыміналогіі.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.