Вы тут

Канферэнцыя «На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны» прайшла ў Мінску


19 красавіка, у рамках работы секцый Мінскай гарадской канферэнцыі «На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны», былі арганізаваны ўскладання кветак да помнікаў і абеліскаў, воінскіх пахаванняў, наведванне ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, прамысловых прадпрыемстваў.


Члены Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» пасля ўскладання кветак ўдзельнікі канферэнцыі адправіліся ў ДУА «Сярэдняя школа ім. Янкі Купалы № 19 г.Мінска», дзе навучэнцамі было падрыхтавана літаратурна-музычнае мерапрыемства на тэму ролі жанчын на вайне. А завяршылася праграма наведваннем музея Народнай славы.


А іх аднадумцы з Ленінскага раёна наведалі РУП «Белпошта», дзе супрацоўнікі прадпрыемства распавялі пра подзвігі жанчын на фронце і ў тыле, рабоце пошты падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе наведвання члены арганізацыі прынялі ўдзел у мерапрыемстве падпісання тэматычных паштовых картак ветэранам.

Канферэнцыя завяршылася пленарным пасяджэннем у кангрэс-холе «Мінск».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА і Кацярыны УРБАН

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.