Вы тут

Прадпрыемствам неабходна актыўней асвойваць вытворчасць новых відаў прадукцыі


Прадпрыемствам неабходна больш актыўна асвойваць вытворчасць новых відаў прадукцыі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у час наведвання Шчучынскага раёна, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінэканомікі.


Фота Мінэканомікі

Кіраўнік эканамічнага ведамства наведаў ТАА «Праймілк» і сустрэўся з працоўным калектывам. Цэнтральнай тэмай гутаркі Юрыя Чабатара з работнікамі прадпрыемства стаў статус і роля Усебеларускага народнага сходу, першае пасяджэнне якога адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

Як адзначыў міністр эканомікі, Усебеларускі народны сход стаў сімвалам народнага адзінства, а яго новы статус садзейнічае канструктыўнаму дыялогу прадстаўнікоў усіх сфер грамадства. «Адной з асноўных функцый міністэрства з’яўляецца распрацоўка ключавых стратэгічных дакументаў, якія вызначаюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Таму мы будзем актыўна ўзаемадзейнічаць з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. Інтэнсіўныя кантакты дадуць магчымасць улічваць ужо на першапачатковым этапе распрацоўкі дакументаў інтарэсы максімальнай колькасці зацікаўленых», — растлумачыў Юрый Чабатар.

Таксама міністр наведаў шчучынскі завод «Аўтапровад». Прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў вытворчай кааперацыі з прамысловымі гігантамі, нарошчвае долю інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці. «Устойлівы партфель заказаў дае магчымасць інвесціраваць у мадэрнізацыю і далейшае развіццё. Каб захаваць набраны тэмп, прадпрыемству неабходна асвойваць вытворчасць новых відаў тавараў з акцэнтам на імпартазамяшчальнай інавацыйнай прадукцыі з высокім экспартным патэнцыялам. Такія праекты атрымаюць падтрымку і з боку дзяржавы», — адзначыў Юрый Чабатар.

Акрамя таго, кіраўнік эканамічнага ведамства азнаёміўся з ходам выканання інвестпраекта ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект», які рэалізуецца на пляцоўцы ТАА «ЛОГАЛ-АГРА». Прадпрыемства плануе пабудаваць новы комплекс па вытворчасці субстрату для вырошчвання грыбоў.

«Такія праекты даюць магчымасць ствараць новыя рабочыя месцы ў рэгіёнах і насыціць унутраны рынак высакаякаснымі беларускімі прадуктамі», — падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.