Вы тут

Профільны медклас плануюць адкрыць у верасні ў сталічнай гімназіі


Профільны медыцынскі клас плануюць адкрыць у верасні 2024 года на базе гімназіі нумар 12 Мінска, паведаміў БелТА рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Рубніковіч.


«Плануем з 1 верасня адкрыццё профільнага класа. На працягу некалькіх дзесяткаў гадоў мы супрацоўнічаем з 12-й гімназіяй, якая геаграфічна блізка да нас размешчана», — сказаў Сяргей Рубніковіч, удакладніўшы, што менавіта з гэтай установай адукацыі і плануецца рэалізаваць пілотны праект.

Гаворачы аб супрацоўніцтве з гімназіяй, рэктар БДМУ адзначыў, што навучэнцы наведваюць медуніверсітэт з азнаямленчымі мэтамі, арганізуюць тут выпускныя вечарыны, а педагогі ВНУ праводзяць у гімназіі заняткі па біялогіі і хіміі.

«У нас ужо ёсць пункты судакранання, якія пашырацца у рамках профільных класаў па медыцыне», — сказаў Сяргей Рубніковіч.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.