Вы тут

У Мінску змянілі графік работы грамадскага транспарту ў дзень суботніка


У Мінску ў сувязі з правядзеннем рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў работу грамадскага транспарту, паведамляе БелТА.


Як расказалі ў Мінскім метрапалітэне, рух электрацягнікоў арганізаваны па графіку рабочай суботы. Інтэрвал у ранішнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00) на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 3 хвіліны, у перыяд з 9.00 да 17.00 — 5-6 хвілін. Трэцяя лінія працуе па графіку выходнага дня.

«Мінсктранс» інфармуе, што скарэкціраваны графікі некаторых маршрутаў. Дадатковыя рэйсы прызначаны па аўтобусных маршрутах №№ 1, 2С, 5Э, 5дЭ, 7, 7А, 15Д, 21, 25, 26, 30С, 42, 50С, 54, 61, 62Э, 67, 70, 71, 72, 74С, 82С, 84, 85С, 88С, 96, 97, 104, 106, 107, 111, 112С, 115Э, 127, 135, 138, 144С, 149, 153, 15 10, 17, 20, 22, 27, 32, 41, 42, 45, 53, 64, 67, 77, 90 і трамвайным маршрутам №№ 1, 3, 6.

Работа аўтобусных маршрутаў нумароў 13, 35, 48, 66, 79, 79Д, 108, 108Д, 122Э, 129, 137, 164, тралейбуснага маршруту нумар 92 арганізавана па графіку буднага дня, аўтобуснага маршруту нумар 156C — па графіку пятніцы.

Аўтобусы №№ 61д, 148С, 198 адмяняюцца.

«З актуальным раскладам руху пасажырскага транспарту можна азнаёміцца ў раздзеле „Расклад гарадскіх і прыгарадных маршрутаў“ у дзень ажыццяўлення паездкі», — адзначылі на прадпрыемстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.