Вы тут

Лукашэнка правёў суботнік на сваёй малой радзіме


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка на сваёй малой радзіме заклаў яблыневы сад, які зараз перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў.


Фота БелТА

Усяго пладовы сад складаецца з 411 яблыневых дрэў. Да суботніка было высаджана 186 дрэў (93 — сорт яблыні «Беларускае салодкае» і 93 — сорт яблыні «Сябрына»).

З удзелам Кіраўніка дзяржавы высадзілі астатнія 225 дрэў пяці сартоў. Большая частка — ужо згаданыя сарты, а таксама па 25 яблынь сартоў «Каваленкаўскае», «Цукеркавае» і «Рэд Фры».

Аляксандр Лукашэнка запрасіў да работы ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, у тым ліку журналістаў. Гэта прынцып Прэзідэнта: тыя, хто штодзень працуе побач, на суботніку мяняюць мікрафоны і камеры на граблі і рыдлёўкі. А пасля кіраўнік дзяржавы палічыў, што журналісты недапрацавалі, і запрасіў усіх пакалоць дровы. Майстар-клас адбыўся — данагрузіліся.

У час размовы з журналістамі кіраўнік дзяржавы расказаў, што закладзены яблыневы сад перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў.

«Мы гэта робім, каб потым школьнікам перадаць. Каб яны тут даглядалі і вынікі сваёй працы забіралі сабе. Як я казаў, у кожнай школы павінен быць свой прысядзібны ўчастак, дзе можна пакалупацца і па зямлі пахадзіць, рукамі дакрануцца.

Каб дурноты было менш у галаве. Гэтыя школьнікі ў якасці свайго прысядзібнага ўчастка будуць працаваць тут», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што раней на землях пад закладзеным садам былі сялянскія надзелы. Але зараз ужо вясковыя сядзібы выкарыстоўваюцца ў асноўным як дачы, а цяперашнія ўладальнікі і спадчыннікі задзейнічаюць пад агароды толькі невялікую частку зямлі.

«Гэта была пустка. Мы яе распрацавалі. Каб не прападала, вырашылі асобнымі сартамі высадзіць яблыні», — расказаў Прэзідэнт.

Адным з удзельнікаў прэзідэнцкага суботніка стаў Ігар Абрамчык, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Спартан-Агра» Маладзечанскага раёна.

«Фермер, працаўнік. Дарэчы, не аграрый», — адрэкамендаваў яго перад журналістамі кіраўнік дзяржавы.

«Не, не аграрый. Інжынер-эканаміст. БДУІР. Але ўсё роўна на зямлі», — пацвердзіў фермер.

«Айцішнік», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка і ўдакладніў, ці ёсць у маладога аграрыя вясковыя карані.
Аказалася, што сапраўды ёсць, і ў вёсцы ж Ігар правёў некалькі першых школьных гадоў.

«Калі нарадзіўся на зямлі, яно і цягне туды — да гэтай зямлі. Каб дакрануцца», — зрабіў вывад Прэзідэнт і адразу перавёў размову ў практычную плоскасць. Спытаў, колькі ў фермера гектараў.

«100 на сёння. Крыху расцём», — адказаў Ігар Абрамчык, які і сам працуе ў сферы садоўніцтва.

«Мы можам табе калгас даць, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я табе раю, пакуль не разабралі, добрую гаспадарку ўзяць. Тут землі нядрэнныя».

«Шчыра прызнаюся, я ніколі не займаўся раней садоўніцтвам. Гэта ўжо, будучы Прэзідэнтам, я пачаў трошкі ў гэта ўнікаць. Таму што завозім яблыкі па імпарце, асабліва польскія. А ў яго (фермера. — Зв.) яблыкі лепшыя за любыя польскія. Але галоўнае, што яны чысцейшыя. Таму што ён ведае, што калі ён гадасць на рынак паставіць, — мы з яго спытаем. А спытай ідзі ў паляквў. Дакладна так у ахове здароўя і адукацыі, каб вы ведалі. Калі ўрач бярэ скальпель у рукі, ён ведае, што трэба ад душы працаваць. Таму што спытаюць».

Паводле прэс-службы Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.