Вы тут

«Славія» прыме брэсцкае «Дынама» ў цэнтральным матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі


На футбольным чэмпіянаце Беларусі 20 красавіка адбудуцца тры сустрэчы 5-га тура, паведамляе БелТА.


Цэнтральным паядынкам стане гульня ў Мазыры паміж «Славіяй» і брэсцкім «Дынама». Мазыране пакуль атрымалі чатыры перамогі запар. Брэстчане займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы — на старце гэтага першынства яны згулялі ўнічыю, а потым выйгралі тры матчы з буйным лікам. Таксама сёння футбалісты «Мінска» прымуць на сваёй арэне наваполацкі «Нафтан», а на полі сталічнага стадыёна РЦАР-БДУ дзяржынскі «Арсенал» сустрэнецца з салігорскім «Шахцёрам».

Учора два стартавыя матчы гэтага тура завяршыліся ўнічыю: БАТЭ (Барысаў) — «Днепр» (Магілёў) — 1:1, «Смаргонь» — «Гомель» — 2:2.

Заключныя сустрэчы адбудуцца ў нядзелю, 21 красавіка. Гродзенскі «Нёман» у сябе дома мае намер прадоўжыць пераможную серыю ў матчы з «Віцебскам», чэмпіён краіны мінскае «Дынама» прыме на сваім полі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», а футбалісты «Слуцка» будуць сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.

Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Нёман» — 12 ачкоў, «Славія» — 12, «Дынама» (Брэст) — 10, «Тарпеда-БелАЗ» — 9, «Дынама» (Мінск) — 8. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Чыкіда («Славія»), які забіў 5 мячоў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.