Вы тут

Качанава: Чысціня — гэта брэнд Беларусі


Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі на чале са старшынёй Наталляй Качанавай, работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі бяруць удзел у рэспубліканскім суботніку ў парку імя 40-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Мінску, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Фронт работы — пасадка дрэў, аднаўленне зялёнай зоны, уборка тэрыторыі ад лістоты.

«Гэта наша традыцыя, калі ў красавіцкія дні мы збіраемся ўсе разам, каб прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку, — сказала Наталля Качанава. — Тэрытарыяльна мы замацаваны за Ленінскім раёнам, таму заўсёды з задавальненнем адгукаемся на прапанову навесці парадак на той ці іншай тэрыторыі, высадзіць дрэвы».

Па словах спікера, папрацаваць разам у такі цудоўны дзень — выдатна. «Гэта аб’ядноўвае калектыў. Гэта на карысць нашага горада, нашай краіны, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Мы ганарымся чысцінёй, дагледжанасцю нашых вуліц, паркаў, сквераў. Часта людзі не задумваюцца, якая гэта цяжкая праца. Праца тых людзей, якія займаюцца гэтым дзень пры дні, — працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемстваў, арганізацый. Каб Беларусь заўсёды заставалася такой выдатнай і дагледжанай, мы павінны шанаваць гэта. Той, хто сёння прыме ўдзел у суботніку і папрацуе, лішні раз ужо не кіне паперку і паспрабуе захаваць выдатную прыроду, якая ёсць у нашай краіне, чысціню і добраўпарадкаванасць нашых вуліц.».

«Чысціня — брэнд нашай краіны, — падкрэсліла Наталля Качанава. — У нас не проста чыстая і дагледжаная краіна, але яшчэ ў нас вельмі шмат зеляніны. Штогод праходзяць акцыі, калі мы ўсе разам высаджваем лес, дрэвы. Гэта абсалютна правільна. Гэта тое, чым мы ганарымся. Важна, што на суботнікі людзі часта прыходзяць з дзецьмі, а гэта значыць, што гэтая традыцыя будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?