Вы тут

У час рэспубліканскага суботніка сабрана Br14,5 млн


У час рэспубліканскага суботніка сабрана Br14,5 млн. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«На гэты момант у цудоўным свяце працы ўдзельнічаюць 2,4 млн. чалавек. Упэўнены, што лічба павялічыцца. Што да грашовых сродкаў, якія паступілі ў Міністэрства фінансаў, то яны склалі Br14,5 млн», — адзначыў Пётр Пархомчык.

«Ва ўсіх добры настрой. Усе выйшлі вялікімі калектывамі. Напрыклад, Міністэрства прамысловасці сёння на „Інтэграле“ высаджвае алею, прысвечаную 30-годдзю Мінпрама, удзельнічаюць усе дырэктары холдынгаў, — дадаў віцэ-прэм’ер. — Раней Міністэрства лясной гаспадаркі аб’явіла акцыю „Аднавім лясы разам!“. У ёй прынялі ўдзел больш за 80 тыс. чалавек».

Кіраўніцтва ўрада на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам 20 красавіка працуе на рэспубліканскім суботніку ў Мінскай вобласці. Яны займаюцца пасадкай сеянцоў дуба на ўчастку ляснога фонду Колаўскага лясніцтва Капыльскага доследнага лясгаса. Перад пачаткам работ прэм’ер-міністр, яго намеснікі і кіраўнік Апарата Саўміна высадзілі 18 туй у месцы няроўнага бою 18 партызан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі Лавы Капыльскага раёна.

У канцы 1942 года нямецкія войскі разгарнулі карную экспедыцыю супраць партызан Капыльскага, Уздзенскага і Нясвіжскага раёнаў Мінскай вобласці. У снежні 7 тыс. фашыстаў з танкамі, гарматамі і мінамётамі пачалі наступленне на брыгаду імя Варашылава. Каб паспець эвакуіраваць параненых і засяродзіць сілы для вырашальнага бою, адзін з атрадаў пад камандаваннем Вікенція Драздовіча вырашана было перакінуць на абарончыя пазіцыі. У няроўным баі, знішчыўшы 85 карнікаў, загінула ўся група.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.