Вы тут

У НАН рассказалі, якія патрабаванні былі да беларускага касманаўта


Намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча расказаў, якія патрабаванні вылучаліся да беларускага кандыдата на палёт у космас, паведамляе БелТА.


Як расказаў Іван Буча, пры распрацоўцы патрабаванняў да першага беларускага касманаўта вучоныя зыходзілі з таго, што праект касмічнага палёту павінен быць ажыццёўлены з навукова-даследчымі мэтамі. «Першае, што неабходна было мець на ўвазе, — гэта павінен быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае на яе тэрыторыі. Акрамя таго, кандыдат на палёт у космас не павінен мець праблем з законам. У яго не павінна быць судзімасцей або правапарушэнняў», — сказаў Іван Буча.

Яшчэ адным важным патрабаваннем была наяўнасць вышэйшай адукацыі. «Людзі без вышэйшай адукацыі ў якасці кандыдатаў на палёт у космас не разглядаліся», — падкрэсліў Іван Буча.

Прадстаўнік НАН таксама адзначыў, што разглядаліся кандыдаты ва ўзросце ад 25 гадоў. «Па ўмовах касмічнай медыцыны лічыцца, што да 25 гадоў арганізм чалавека яшчэ не сфармаваўся ў дастатковай ступені, каб здзейсніць касмічны палёт з найменшымі стратамі для здароўя. А верхняя мяжа ў 40 гадоў была ўстаноўлена на выпадак, калі нашаму касманаўту давядзецца і ў далейшым удзельнічаць у пілатуемых касмічных праграмах. Гэта значыць, у яе павінен быць пэўны, скажам так, запас трываласці», — растлумачыў ён.

Стан здароўя ацэньваўся медыцынскай службай Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. «Чалавек павінен быць здольны перанесці фізічныя нагрузкі, меркаваныя пры падрыхтоўцы і пры непасрэдным палёце. Усё ж такі космас — гэта ненатуральнае для чалавека асяроддзе», — сказаў на заканчэнне Іван Буча.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.